vse-knigi.com » Книги » Проза » Разное » Эрве Базен - Здаецца мансарда (на белорусском языке)

Эрве Базен - Здаецца мансарда (на белорусском языке)

Читать книгу Эрве Базен - Здаецца мансарда (на белорусском языке), Жанр: Разное. Читайте книги онлайн, полностью, бесплатно, без регистрации на ТОП-сайте Vse-Knigi.com
Эрве Базен - Здаецца мансарда (на белорусском языке)

Выставляйте рейтинг книги

Название: Здаецца мансарда (на белорусском языке)
ISBN: нет данных
Год: неизвестен
Дата добавления: 7 май 2019
Количество просмотров: 153
Возрастные ограничения: Обратите внимание! Книга может включать контент, предназначенный только для лиц старше 18 лет.
Читать книгу
1 2 3 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:

- Пяцьсот старых франкаў, - закрычала Марта, - ты разумееш? Бакалейшчыца дала мне аднаго Гюго*.

* На старых пяцiсотфранкавых бiлетах быў змешчаны партрэт Гюго.

- Я ж табе казаў...

Ён не скончыў фразы, але яго лоб наморшчыўся; яму не ўдалося падчапiць дзюбкай нажа галаву сардзiны. I сапраўдная Марта, якая не падала духам у цяжкiя часы, адчула, што яе асуджаюць, i сказала тое, што гняло яе душу.

- Пяцьсот франкаў за подласць! - прастагнала яна.

- Няма чаго скардзiцца, для нас i гэта грошы, - сказаў Адрыен.

Марта ўздыхнула i замаўчала. На словы яна таксама была небагатая.

- Для нас канечне, - паўтарыла яна, перакананая.

Гэта подласць заўжды адчувае сябе камфортна, а такiм, як яны, маленькiм людзям даводзiцца iсцi па гэтым паскудным жыццi пехатой. Яе вочы палагаднелi. Вось, скажам, Адрыен, яго шлях усыпаны дыямантамi.

I гледзячы на гэтага чалавека, на яго залiтыя алеем вусы, якiя рухалiся ў такт са скiвiцамi, калi ён дажоўваў апошнi кавалак, Марта раптам спыталася ў сябе, чаму яна не чуе цяжару на сваiм хворым калене i чаму адчувае нейкае дзiўнае задавальненне ад сваёй няўдачы.

1 2 3 ВПЕРЕД
Перейти на страницу:
Комментарии (0)